Аўторак, 13 Люты 2018 11:24

Епіскап Павел прыняў удзел ва ўрачыстасцях па выпадку Актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі

Урачыстасці пачаліся 12 лютага 2018 года з Божай літургіі ва Ўспенскім саборы Жыровіцкага манастыра, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Кіраўніку Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі архіепіскап Пецяргофскі Амвросій, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змеяў), кіраўнік справамі Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), памочнік прарэктара па выхаваўчай рабоце Маскоўскай духоўнай акадэміі іераманах Апалінарый, першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, прарэктар па выхаваўчай рабоце Алмацінскай духоўнай семінарыі святар Іаан Лівінскі, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Даўгаполаў, святары з ліку гасцей, браціі манастыра, выкладчыкаў і студэнтаў семінарыі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў. Набажэнскія спевы выканалі мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад упраўленнем протадыякана Андрэя Скробата і архіерэйскі хор Успенскага кафедральнага сабора г.Ташкента (Узбекістан) пад упраўленнем Таццяны Мітронінай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў студэнт 3 курсу семінарыі Аляксей Кручко. Падчас святочнай літургіі студэнты выпускнога курса Мінскай духоўнай семінарыі былі пастрыжаны ў чцяцоў.

Пасля богаслужэння, святочнай трапезы і агульнага фота рэктар семінарыі архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый адкрыў у актавай зале ўрачысты гадавы Акт.

Падчас мерапрыемства прагучалі вітальныя словы ад прысутных у зале Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Л.П.Гулякі, старшыні Слонімскага райвыканкама О.М.Таргонскага, першага прарэктара ГУО «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» С.П.Стрэнкоўскага, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта С.С.Шулейкі.

З прывітаннем і віншаваннямі да прысутных звярнуліся рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі архіепіскап Пецяргофскі Амвросій, рэктар Смаленскай духоўнай семінарыі мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы І.Ф.Кітурка. Ад імя рэктара Кіеўскай духоўнай акадэміі епіскапа Белгарадскага Сільвестра вітальны адрас агучыў прафесар КДА архімандрыт Іаасаф (Морза). Па выпадку свята ў адрас Мінскай духоўнай семінарыі таксама паступілі віншавальныя звароты ад былых рэктараў, прадстаўнікоў свецкіх ВНУ, дабрачынцаў і выпускнікоў семінарыі.

Пасля абвяшчэння прывітанняў прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт А.В.Слесараў выступіў перад прысутнымі з дакладам «Гістарычны шлях духоўнай семінарыі ў Жыровічах. 1828-2018 гг.», які суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй.

У завяршэнні ўрачыстага гадавога Акту Мінскай духоўнай семінарыі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да прысутных са словам архіпастарскага навучання.

Пасля закрыцця ўрачыстай афіцыйнай часткі адбыўся канцэрт, падрыхтаваны мужчынскім хорам Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам протадыякана Андрэя Скробата і Жыровіцкай музычнай школай (струнны квартэт «Элегія» і ансамбль выкладчыкаў музычнай школы «Гармонія»). Таксама свае нумары прадставіў творчы калектыў з ліку студэнтаў семінарыі.

Заключнай часткай праграмы святочных мерапрыемстваў стала адкрыццё IV залы Царкоўна гістарычнага музея Мінскай духоўнай семінарыі, прысвечанага гісторыі Жыровіцкага манастыра. Урачыстае адкрыццё музейнай залы ажыццявілі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Л.П.Гуляка і рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый. Экскурсію па экспазіцыі правёў прарэктар па навуковай рабоце дацэнт А.В.Слесараў.

Па матэрыялах minds.by

Спасылка на фотарэпартаж

Прачытана 722 разоў Последнее изменение Аўторак, 13 Люты 2018 11:33

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates