Субота, 10 Люты 2018 15:51

Епіскап Павел прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Жанчына года Міншчыны - 2017"

10 лютага 2018 года Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года Міншчыны - 2017", які прайшоў у Палацы культуры г.Маладзечна.

Епіскап Павел звярнуўся да прысутных ў канцэртнай зале ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу з вітальным словам і ўзнагародзіў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі фіналістак конкурсу ў намінацыях "Духоўнасць і культура" і "Жанчына ў навуцы".

Пасля цырымоніі ўзнагароджання прайшоў канцэрт сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага пад упраўленнем Рыгора Сарокі.

Рэспубліканскі конкурс "Жанчына года", арганізатарам якога з'яўляецца Беларускі саюз жанчын, праводзіцца штогод з 2009 года і накіраваны на павышэнне ролі жанчын у сучасным грамадстве.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 851 разоў Последнее изменение Субота, 10 Люты 2018 15:54

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates