19 верасня 2017 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў філіял "Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж" установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі".

4 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы ўрачыста адкрылася міжнародная выстава «Францыск Скарына і яго эпоха», арганізатарамі якой сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У цырымоніі адкрыцця выставы прыняў удзел епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.

2 верасня 2017 г. у Дзень беларускай пісьменнасці ў горадзе Полацку адбылася прэзентацыя кнігі "Новы Запавет" у перакладзе на сучасную беларускую мову. Цырымонію ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі пры ўдзеле архіепіскапа Полацкага і Глубокскага Фёдара і епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, Старшыні Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.

26 жніўня 2017 года, у дзень святкавання яўлення Мінскай іконы Божай Маці і аддання свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскапы: Пінскі і Лунінецкі Стэфан, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Наваградскі і Слонімскі Гурый, Полацкі і Глубокскі Феадор, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній і Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Божую літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

11 жніўня 2017 года, у дзень 10-годдзя з дня ўслаўлення прападобнай Манефы Гомельскай, у кафедральным саборным храме апосталаў Пятра і Паўла горада Гомеля пры шматлікім зборы духавенства і вернікаў Божую літургію ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

13 ліпеня 2017 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў урачыстае адкрыццё летняга лагера для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, які будзе працаваць на базе Дома міласэрнасці «Вікторыя» ў в.Пральнікі Валожынскага раёна, які акармляе настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай г.п.Івянец протаіерэй Віктар Перагудаў.

10 ліпеня 2017 года, у панядзелак 5-га тыдня пасля Пяцідзясятніцы, у дзень святкавання Сукневіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Божую літургію ў Праабражэнскім саборы горада Смаргоні Гродзенскай вобласці. Яго Высокапраасвяшчэнству ў ліку ганаровых гасцей саслужыў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

14 чэрвеня 2017 год пад старшынствам мітрапаліта Калужскага і Бароўскага Клімента адбылося чарговае паседжанне агульнага сходу членаў Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы. У паседжанні прыняў удзел епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Выдавецкага савета Беларускага Экзархата.

9 чэрвеня 2017 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў г.Дзяржынск, дзе, па запрашэнні кіраўніцтва Дзяржынскага раёна, прыняў удзел ва ўрачыстай раённай лінейцы "Выпускнік-2017", якая прайшла на Цэнтральнай плошчы горада.

11 мая 2017 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве прайшла сёмая цырымонія абрання і ўзнагароджання лаўрэатаў Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, якую ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. У цырымоніі прыняў удзел старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Старонка 1 з 11

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2017 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates