У дзень памяці свяціцеля Інакенція, епіскапа Іркуцкага, 9 снежня, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў чын манаскага пострыгу протаіерэя Аляксандра Шмырко ў Свята-Ўспенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры.

У Нядзелю 24-ю пасля Пяцідзесятніцы епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў чын Вялікага асвячэння храма святых бяссрэбранікаў Касьмы і Даміяна ў аграгарадку Вішнева Валожынскага благачыння, а затым здзейсніў Божую літургію ў асвячоным храме.

31 кастрычніка адбыўся 6-ы аўтапрабег па памятных месцах і месцах пахавання салдатаў Першай сусветнай вайны. Арганізатарам аўтапрабегу выступіў фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі». Удзельнікі аўтапрабегу пабывалі ў вёсках: Любкі, Дварэц, Іжа, Рускае сяло, Заброддзе, дзе благачынны Вілейскай раённай акругі протаіерэй Аляксандр Шмырко адслужыў ліцію ў памяць пра загінуўшых воінах.

18 кастрычніка 2015 года ў Доме Духоўнай Асветы пры храме Прападобнай Марыі Егіпецкай г.Вілейка адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У Малой зале Палаца культуры г.Маладзечна 20 кастрычніка прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, "Матушкі мілыя - анёлы бачныя", падрыхтаваны Духоўна-патрыятычным аб'яднаннем "Светач" пры падтрымцы Аддзела па справах моладзі Маладзечанскай епархіі.

Свята ў гонар Дня маці адбылося ў Ракаўскай сярэдняй школе. З прывітальным словам да арганізатараў і гасцей свята звярнуўся настаяцель Праабражэнскага храма Ракава, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускага Экзархата, доктар тэалогіі протаіерэй Сергій Лепін.

Напярэдадні прастольнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Пакроўскі храм г.Маладзечна з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ўрачыста прынесена ікона з часціцай мошчаў прападобнай Манефы Гомельскай.

Напярэдадні Нядзелі 18-й пасля Пяцідзесятніцы, пасля Ўздзвіжання, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Кафедральным саборы Ўспення Прасвятой Багародзіцы г.Маладзечна. Перад пачаткам богаслужэння архіерэй урачыста ўнёс у храм часціцу мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай.

З благаславення Праасвяшчэннага Паўла, епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага, 26 верасня ў храме прападобнай Марыі Егіпецкай г.Вілейка была здзейснена паніхіда ў памяць спачылых афіцэраў, салдат і ахвяр Першай сусветнай вайны.

19 верасня 2015 года, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў г.Вілейку Маладзечанскай епархіі, дзе ўзначаліў святочную Боскую Літургію па выпадку 150-годдзя храма прападобнай Марыі Егіпецкай.

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates