Чацвер, 14 Люты 2019 22:33

Духаўнік Маладзечанскай епархіі наведаў дзіцячую дашкольную ўстанову ў в.Суднікі Валожынскага раёна

У дзень перадсвята Стрэчання Гасподняга, па традыцыі, настаяцель прыходу храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у г.п.Івянец протаіерэй Віктар Перагудаў наведаў дашкольную ўстанову ў в.Суднікі Валожынскага раёна.

Айцец Віктар памаліўся з дзецьмі, павіншаваў супрацоўнікаў і выхаванцаў са святам, пагаварыў пра важныя чалавечыя якасці, такія як шанаванне старэйшых, узаемная павага і дапамога адзін аднаму.

Святар раздаў дзецям прыналежнасці для малявання і дзіцячай самаробкі, пажадаў дапамогі Божай і поспехаў у іх малых кроках па жыцці.

Прачытана 357 разоў Последнее изменение Чацвер, 14 Люты 2019 22:35

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates