Па запрашэнні швецкай дабрачыннай асацыяцыі «Дзеці Чарнобыля» і з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла група навучэнцаў прыхадской нядзельнай школы храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай г.п.Івянец Ракаўскага благачыння адпачывала на выспе Смёген - папулярным месцы на заходнім узбярэжжы Швецыі.

1 верасня 2017 года з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ў г.Маладзечна пачаў сваю працу фэстываль праваслаўнай культуры "Кладезь". Арганізатарамі фэстывалю выступілі Маладзечанская епархія, Маладзечанскі райвыканкам і Свята-Елісавецінскі манастыр г.Мінска.

19 жніўня 2017 года, пасля святочнага богаслужэння ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца п.Чысць Маладзечанскага раёна, настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Іваноў адслужыў святочны малебен з акафістам на месцы разбуранай капліцы, асвячонай у гонар свята Праабражэння Гасподняга.

У рамках святкавання 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага) у Радашковіцкім благачынні прайшла сустрэча з кандыдатам гістарычных навук дацэнтам Гронскім Аляксандрам Дзмітрыевічам, які выступіў з лекцыяй на тэму: “Свяціцель Георгій (Каніскі) і яго роля ў беларускай гісторыі”.

8 ліпеня 2017 года, у дзень памяці благаверных Пятра і Феўронні Мурамскіх, калі праваслаўнымі хрысціянамі традыцыйна святкуецца Дзень Сям'і, Кахання і Вернасці, у прыходах Далгінаўскага благачыння прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу.

Благачынны цэркваў Ільянскай акругі протаіерэй Віктар Нікончык, з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, здзейсніў малебен перад пачаткам усякай добрай справы для выпускнікоў Ільянскай сярэдняй школы ім.Грымаця ў храме прарока Іліі аг.Ілья.

З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла благачынны цэркваў Ільянскай акругі протаіерэй Віктар Нікончык прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памяці архіепіскапа Пермскага і Салікамскага Афанасія, якія прайшлі ў г.Перм. Сёлета споўнілася 15 гадоў з дня смерці архіепіскапа Афанасія.

На вясновых канікулах навучэнцы нядзельнай школы прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы г.Мядзел разам са сваімі бацькамі здзейснілі паломніцкую паездку ў Елісавецінскі жаночы манастыр г.Мінска.

Першыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню праваслаўнай кнігі, у Стаўбцоўскім благачынні пачалі праходзіць ужо з 19 лютага 2017 года. Аднак, самай насычанай стала нядзеля Праваслаўнай кнігі, якая прайшла з 13 па 19 сакавіка ў большасці прыходаў благачыння.

24 лютага ў Вілейскай благачыннай акрузе ў рамках правядзення Дня праваслаўнай кнігі прайшла тэматычная канферэнцыя «Хрысціянская сімволіка ў пісьмовых крыніцах».

Старонка 1 з 6

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2017 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates