Актывісты Маладзёжнага аб'яднання Маладзечанскай епархіі наведалі Дзіцячую гарадскую бальніцу г.Маладзечна і перадалі падгузнікі для дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай дзіцячай бальніцы, ад якіх адмовіліся бацькі. Гэта дзеткі, пакінутыя ў радзільных аддзяленнях маці, знойдзеныя на парогах бальніц, кінутыя ў пад'ездах дамоў.

Удзельнікі Маладзечанскага аддзялення моладзевага праваслаўнага аб'яднання Маладзечанскай епархіі сустрэліся з выхаванцамі ГУ «Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця» і перадалі дзеткам падарункі, канцылярскія тавары, адзежу. Дырэктар дому-інтэрната Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч пазнаёміла рабят з умовамі пражывання і адаптацыі да дарослага жыцця яе падапечных.

18 кастрычніка 2015 года ў Доме Духоўнай Асветы пры храме Прападобнай Марыі Егіпецкай г.Вілейка адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У Малой зале Палаца культуры г.Маладзечна 20 кастрычніка прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, "Матушкі мілыя - анёлы бачныя", падрыхтаваны Духоўна-патрыятычным аб'яднаннем "Светач" пры падтрымцы Аддзела па справах моладзі Маладзечанскай епархіі.

З благаславення Высокапраасвяшчэннага Паўла, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі 8-9 верасня 2015 года на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надзея” (Вілейскі раён Мінскай вобласці) праходзіў семінар "Перспектывы ўдзелу Беларускай Праваслаўнай Царквы ў прыродаахоўнай дзейнасці".

5 верасня 2015 года ў Валожынскім раёне адзначылі 550-годдзе аграгарадка Ракаў. Афіцыйны ўрачысты збор наведалі старшыня Валожынскага райвыканкама Ўладзімір Навумовіч і вядомыя выхадцы Ракава: навукоўцы, вайскоўцы, дзеячы розных відаў мастацтваў. Былі арганізаваныя масавыя гулянні, канцэрты, файер-шоў, касцюміраваныя прадстаўленні, атракцыёны, кірмаш народных рамёстваў.

6 верасня споўнілася 155 год са дня ўзвядзення храма Святой Жываначальнай Троіцы ў в.Маркава Маладзечанскага благачыння, а само паселішча адсвяткавала свой 600-летні юбілей. З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ўзначаліў святочныя мерапрыемствы сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак.

1 верасня, у Дзень ведаў, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў і пачатку новага вучэбнага года, у школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку г.Маладзечна. Для навучэнцаў і калектыва школы візіты правячага архіерэя сталі ўжо добрай традыцыяй.

З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага  Паўла, 23 жніўня ў нядзелю, на прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в.Дубрава Маладзечанскага раёна быў дастаўлены каўчэг з часціцай мошчаў прападобнай Еўфрасінні ігуменні і князёўны Полацкай, прапраўнучкі і «галіны хвалебнай ад роду Ўладзіміра роўнаапостальнага».

Старонка 4 з 4

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates