8 красавіка ў Малой зале Палаца культуры г.Маладзечна ў рамках абласнога семінара «Псіхічныя расстройствы і насілле: фактар ці следства?» прайшоў раённы міжведамасны практычны семінар «Псіхічныя расстройствы, насілле, закон». З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла з дакладам на семінары выступіў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, благачынны Ракаўскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Лепін.

З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла 29 сакавіка 2016 года ў Палацы культуры г.Маладзечна прайшлі ўрачыстасці па выпадку Дня праваслаўнай кнігі. Мерапрыемствы былі падрыхтаваны Маладзечанскай епархіяй пры ўдзеле гарадскога Палаца культуры, Маладзечанскага райвыканкама, Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскіх духоўных школ.

8 лютага 2016 года ў дамавым храме Мінскай духоўнай акадэміі адкрыецца фотавыстава «Народам нарачоная святой», прысвечаная 10-годдзю ўслаўлення святой блажэннай Валянціны Мінскай. У 19:30, перад цырымоніяй адкрыцця выставы, у акадэмічным храме свяціцеля Кірылы Тураўскага адбудзецца малебен, які ўзначаліць рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў).

Карэспандэнт Беларускага тэлеграфнага агенцтва пагутарыў  са старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, благачынным Ракаўскай царкоўнай акругі  протаіерэем Сергіем Лепіным пра традыцыі і значэнне свята Хрышчэння Гасподняга.

З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла 22 снежня ў г.Вілейцы на базе духоўнага цэнтра пры прыходзе храма Прападобнай Марыі Егіпецкай адбыліся Першыя Маладзечанскія епархіяльныя Ражджэственскія чытанні "Роля асобы ў гісторыі: спадчына святога князя Ўладзіміра ў лёсах Беларусі".

Злёт моладзі Маладзечанскай епархіі праходзіць з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага 20-22 лістапада ў вёсцы Камарова Мядзелскага раёна Мінскай вобласці на базе філіяла Вілейскага дзяржаўнага каледжа. У арганізацыі злёту вялікі ўдзел прыняў Мядзелскі райвыканкам у асобе яго старшыні Шацько Іллі Іванавіча.

У Палацы культуры г.Маладзечна 20 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця фотавыставы "Праваслаўныя храмы і капліцы Эстоніі". У мерапрыемстве прынялі ўдзел: епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, амбасадар Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Майт Марцінсан, Першы намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Мікалай Пятровіч Каткавец, дырэктар Палаца культуры Святлана Рыгораўна Сарока і дырэктар Музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Рыгор Сямёнавіч Сарока.

Ва ўстанове адукацыі "Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" адбылася сустрэча членаў Маладзечанскага аддзялення епархіяльнага Аддзела па справах моладзі з навучэнцамі ліцэя. Сустрэча адбылася дзякуючы садзейнічанню бібліятэкара ліцэя Алены Ўладзіміраўны Трэгубавай.

4 лістапада адбыўся візіт епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Гімназія №10 г.Маладзечна". Епіскапа сустракала дырэктар гімназіі Камкова Таццяна Генадзеўна.

31 кастрычніка адбыўся 6-ы аўтапрабег па памятных месцах і месцах пахавання салдатаў Першай сусветнай вайны. Арганізатарам аўтапрабегу выступіў фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі». Удзельнікі аўтапрабегу пабывалі ў вёсках: Любкі, Дварэц, Іжа, Рускае сяло, Заброддзе, дзе благачынны Вілейскай раённай акругі протаіерэй Аляксандр Шмырко адслужыў ліцію ў памяць пра загінуўшых воінах.

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates