Чацвер, 01 Снежань 2016 17:44

У Маладзечне прайшлі Другія Епархіяльныя Ражджэственскія чытанні

У будынку Епархіяльнага ўпраўлення Маладзечанскай епархіі 1 снежня 2016 года з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла прайшлі Другія Епархіяльныя Ражджэственскія чытанні. У мерапрыемстве прыняла удзел больш за 40 чалавек, сярод якіх былі як духавенства і вернікі храмаў, так і прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, устаноў адукацыі, размешчаных у межах епархіі.

Пленарнае паседжанне адкрыў сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, які зачытаў вітальнае слова да ўдзельнікаў чытанняў епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла. Затым да прысутных ад імя Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта звярнулася в.а. начальніка Аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іванько Алена Мар'янаўна.

Далей з дакладам на тэму "Свецкая і духоўная адукацыя: некаторыя аспекты з гісторыі ўзаемаадносін" выступіў доктар тэалогіі, дацэнт Мінскай Духоўнай Акадэміі, благачынны цэркваў Ракаўскай акругі протаіерэй Сергій Лепін.

Пасля паседжання была працягнута праца ў дзвюх секцыях: "Царкоўная гісторыя і краязнаўства (пытанні гісторыі Царквы, епархій, прыходаў, жыцці і персаналіі)" і "Царква і грамадства (пытанні сямейнага жыцця, адукацыі, войска, культуры і мастацтва, этыкі, біяэтыкі, выхавання дзяцей і моладзі, узаемаадносіны пакаленняў, залежнасці, сіроцтва, інваліды і інш.)".

У першай секцыі з дакладамі выступілі:

  • Бароўскі Барыс Венедыктавіч, кандыдат хімічных навук, дацэнт, пенсіянер. Тэма дакладу: "Гісторыя узвядзення і дзейнасці Маладзечанскай Святая-Пакроўскай Царквы";
  • протаіерэй Мікалай Пяшко. Тэма дакладу: "Гісторыя прыходаў Гарадзілаўскага благачыння";
  • Ляўшэвіч Наталля Аляксандраўна, музычны кіраўнік дзіцячага саду, выкладчык Забалоцкага навучальна-педагагічнага коплекса "Дзіцячы сад – базавая школа" і нядзельнай школы Свята-Пакроўскай царквы г.Дзяржынска. Даклад на тэму: "З гісторыі Праваслаўя ў Дзяржынскім раёне ў 1917-1941 гадах";
  • протаіерэй Рыгор Чарапеннікаў, благачынны цэркваў Уздзенскай акругі. Даклад на тэму: "Духоўная спадчына Віленскага Свята-Духова манастыра ў подзвігу навамучанікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы";
  • Сярэдзінскі Уладзімір Сяргеевіч, настаўнік гісторыі ДУА "Старагабскі навучальна-педагагічны комплекс "Дзіцячы сад – сярэдняя школа". Даклад на тэму: "З гісторыі храмаў Мядзелскага благачыння";
  • іераманах Аляксандр (Шмырко), благачынны цэркваў Вілейскай акругі. Даклад на тэму: "Руская Праваслаўная Царква ў 1914-1939 гг: подзвіг вызнаўства".

Падчас працы другой секцыі прагучалі даклады:

  • іерэй Яўген Саўчук. Даклад на тэму: "Рэзанансныя тэмы царкоўна-грамадскага жыцця ў медыяпрасторы";
  • Малейковіч Сяргей Леанідавіч, памочнік благачыннага па працы з моладдзю. Даклад на тэму: "Рух Анастасіі на тэрыторыі Маладзечанскай епархіі";
  • Дубец Таццяна Іванаўна, выкладчык УА «Маладзечанскі дзяржаўны каледж». Даклад на тэму: "Сацыялізацыя дзяцей сірочай катэгорыі і падрыхтоўка іх да сямейнага жыцця";
  • Рысявец Алена Аляксандраўна, выкладчык рускай мовы і літаратуры УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» Вілейскага раёна. Даклад на тэму: "Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў як аснова сучаснага падыходу да выкладання літаратуры ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі";
  • Чарняўская Ядзвіга Савельеўна, метадыст ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзелскага раёна». Даклад на тэму: "Школа і Царква: перспектыўнае партнёрства".

Вынікі чытанняў, пасля секцыйнай працы, былі падведзены ў канферэнц-зале Маладзечанскага епархіяльнага ўпраўлення. Удзельнікі чытанняў аднагалосна падтрымалі рашэнне апублікаваць лепшыя секцыйныя даклады на сайце Маладзечанскай епархіі.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 1961 разоў Последнее изменение Чацвер, 01 Снежань 2016 17:57

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates