Нядзеля, 30 Кастрычнік 2016 16:43

У Палацы культуры г.Маладзечна падвялі вынікі епархіяльнага этапу конкурсу "Прыгажосць Божага свету"

З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла 30 кастрычніка ў Малой зале Палаца культуры г.Маладзечна адбылося падвядзенне вынікаў епархіяльнага этапу міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці "Прыгажосць Божага свету". У конкурсе, які праходзіў з 1 па 15 кастрычніка ў благачыннях Маладзечанскай епархіі, прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі, размешчаных на тэрыторыі епархіі.

Для вызначэння пераможцаў конкурсу працавала кампетэнтнае журы ў складзе: благачынны цэркваў Маладзечанскай акругі протаіерэй Віталь Багданёнак; благачынны цэркваў Вілейскай акругі іераманах Аляксандр (Шмырко); настаўнік малюнка, жывапісу і кампазіцыі ДУА "Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г.Маладзечна" Тамара Марчанкава; дызайнер Аліна Глухава; мастак, іканапісец Ядзвіга Сянько; выкладчык жывапісу і кампазіцыі ва УА "Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна", мастак Мікалай Аўчыннікаў; начальнік мастацка-афарміцельскага аддзела Палаца культуры г.Маладзечна Юлія Шапашнікава.

З вітальным словам да ўдзельнікаў конкурсу і гасцям мерапрыемства звярнуўся епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Таксама сваімі ўражаннямі падзяліліся намеснік начальніка Аддзела ідэалагічнай працы культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Алена Іванько і дырэктар Палаца культуры г.Маладзечна Святлана Сарока.

Далей для ўдзельнікаў конкурсу, пераможцаў, бацькоў і ганаровых гасцей з невялікай канцэртнай праграмай выступілі хор Свята-Пакроўскага храма г.Маладзечна і юныя артысты ўзорнай студыі "Спяваем разам".

Пераможцы рэгіянальнага этапу атрымалі з рук епіскапа Паўла каштоўныя падарункі, а іх працы адправяцца для ўдзелу ў міжнародным этапе конкурсу, які пройдзе ў Маскве.

Пасля мерапрыемства госці і ўдзельнікі спусціліся ў хол Палаца культуры, дзе змаглі азнаёміцца з усімі працамі, дасланымі на конкурс.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 1993 разоў Последнее изменение Нядзеля, 30 Кастрычнік 2016 16:48

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates