З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла 18 мая 2017 года ва ўсіх храмах Маладзечанскай епархіі пасля Божай літургіі быў здзейснены малебен за пакутуючы народ Украінскай Праваслаўнай Царквы.

11 мая 2017 года ў Палацы культуры г.Маладзечна з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Другога міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі беларускай" прысвечанага кнігадрукаванню і ролі хрысціянства ў гісторыі беларускай кнігі.

З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла благачынны цэркваў Ільянскай акругі протаіерэй Віктар Нікончык прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памяці архіепіскапа Пермскага і Салікамскага Афанасія, якія прайшлі ў г.Перм. Сёлета споўнілася 15 гадоў з дня смерці архіепіскапа Афанасія.

У рамках правядзення Другога міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі беларускай" мастакі - удзельнікі пленэру наведалі храмы Маладзечанскага благачыння, Маладзечанскае епархіяльнае ўпраўленне, а таксама культурныя ўстановы горада.

3 мая 2017 года ў г.п.Івянец Валожынскага раёна адбылося адкрыццё Другога міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі беларускай", прысвечанага кнігадрукаванню і ролі хрысціянства ў гісторыі беларускай кнігі. Мерапрыемства ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

У будынку Епархіяльнага ўпраўлення Маладзечанскай епархіі 1 снежня 2016 года з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла прайшлі Другія Епархіяльныя Ражджэственскія чытанні. У мерапрыемстве прыняла удзел больш за 40 чалавек, сярод якіх былі як духавенства і вернікі храмаў, так і прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, устаноў адукацыі, размешчаных у межах епархіі.

З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла 30 кастрычніка ў Малой зале Палаца культуры г.Маладзечна адбылося падвядзенне вынікаў епархіяльнага этапу міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці "Прыгажосць Божага свету". У конкурсе, які праходзіў з 1 па 15 кастрычніка ў благачыннях Маладзечанскай епархіі, прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі, размешчаных на тэрыторыі епархіі.

23 кастрычніка ў вялікай зале Палаца культуры г.Маладзечна адбыўся першы фэстываль духоўнай музыкі "Музыка душы маёй". Мерапрыемства было арганізавана Маладзечанскім раённым выканаўчым камітэтам, Маладзечанскай епархіяй і Палацам культуры г.Маладзечна ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі - 2016".

Адкрыты фестываль духоўнай музыкі пад назвай "Музыка душы маёй", арганізатарамі якога сталі Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Маладзечанская епархія і Палац культуры г.Маладзечна адбудзецца 23 кастрычніка 2016 г. у вялікай зале гарадскога Палаца культуры.

18 кастрычніка на базе Маладзечанскага раёна ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў Мінскай вобласці прайшоў абласны семінар для спецыялістаў, якія курыруюць пытанні рэлігіі і моладзевай палітыкі. У праграму семінара, апроч правядзення круглых сталоў, прэзентацый і клубаў, увайшла таксама экскурсія па храмах Маладзечанскага раёна.

Старонка 1 з 4

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2017 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates